Больш за 17 тысяч чалавек працаўладкаваны летась у Мінскай вобласці. Яшчэ амаль 800 беспрацоўных накіраваны на навучанне. Сёння галоўная задача перад кожным рэгіёнам — забяспечыць людзей працай і годнай заработнай платай. Пра гэта гаварылі профільныя спецыялісты падчас круглага стала ў Вілейцы. Найбольшым попытам у наймальнікаў карыстаюцца рабочыя прафесіі. У топе  вадзіцелі, швачкі і повары. Таксама запатрабаваны сярэдні медперсанал і кіраўнікі сярэдняга звяна.

Сёння можна адкрыць і сваю справу. Для гэтага дзяржава выдаткоўвае субсідыі – фінансавую дапамогу. Гэта добры штуршок для малога бізнесу. Усяго ў Мінскай вобласці за 2020 такую дапамогу атрымалі амаль 300 чалавек.

 

Больш за 17 тысяч чалавек працаўладкаваны ў Мінскай вобласці ў 2020 годзе

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *